BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

І ва Украіне, і ў эміграцыі украінскія пісьменнікі працягваюць пісаць

Украінскія пісьменнікі сёння расцярушаны па ўсім свеце. Многія на фронце, хтосьці выехаў у эміграцыю, але многія застаюцца ва Украіне. Аднак і ва Украіне, і ў эміграцыі пісьменнікі працягваюць пісаць. Украінская журналістка, сябра журы літаратурнага конкурсу «Каранацыя слова» ў намінацыі «Раманы» Марына Алійнік адзначае, што на конкурс штогод працягвае паступаць дзясяткі раманаў, якія ствараюцца часта ў няпростых умовах.

– Напрыклад, ёсць такая цудоўная пісьменніца Наталка Даляк з Вінніцы. Яна аўтар выдатнага рамана пра Галадамор, я не ведаю, як яна яго напісала, бо ад яго проста мароз па скуры. Наталка мусіла выехаць з Украіны, таму што яе мама захварэла на рак, Наталка зараз у Польшчы і цяжка фізічна працуе, каб зарабіць на лячэнне мамы. І я сёлета вычытала ў інтэрнэце, што яе кніга пра тое, як яна выязджала з маці і як ёй жывецца ў Польшчы, увайшла у кароткі шорт-ліст прэміі «Кнігі года BBC».

Фота: http://vinnitsaok.com.ua/

Новы раман «Як яе не кахаць» украінскай пісьменніцы Наталлі Даляк сёлета увайшоў у кароткі спіс «Кнігі года BBC», гэтая ўзнагарода прысуджаецца рэдакцыяй BBC News Украіна.

У доўгія спісы «Кніга года BBC 2024» увайшлі 40 выданняў у трох катэгорыях: «Кніга года BBC», «Дзіцячая кніга года» і «Эсэ». Пераможцай у намінацыі «Кніга года BBC» стала Юлія Ілюха за зборнік малой прозы «Мае жанчыны».

Беларускае Радыё Рацыя