Па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай 23 і 24 сакавіка ў Празе адбудзецца Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Гэта ўжо трэцяя сустрэча суполак і арганізацыяў беларусаў замежжа.

Кажа арганізатар, дырэктар Офіса дэмакратычнай Беларусі ў Чэхіі Крысціна Шыянок:
– Мэта перад усім – павялічыць той патэнцыял, які нясе ў сябе беларуская дыяспара ў розных краінах. Безумоўна, гэта таксама сувязі, кантакты. Менавіта таму ў межах гэтай трэцяй канферэнцыі ў адрозненні ад папярэдніх будзе ўмантаваны такі нязвыклы яшчэ фармат, у рамах якога арганізацыі змогуць прадставіць сваю дзейнасць.
Мерапрыемства ладзяць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Офіс дэмакратычнай Беларусі ў Чэхіі і Народныя амбасады. Арганізатары падкрэсліваюць, што колькасць удзельнікаў і ўдзельніц абмежаваная.
Зарэгістравацца на Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету можна па гэтай спасылцы.
Фота Офіса:

Беларускае Радыё Рацыя