Актывіст Ігар Случак, якога незалежныя СМІ называюць “моўным інспектарам” напісаў кнігу “10 стагоддзяў дзяржаўнасці і дыскрымінацыі беларускай мовы”. Пра гісторыю стварэння кнігі распавядае аўтар:
– Асноўная частка гэтай кнігі – гэта мае магістарскія і бакалаўрскія працы, якія я пісаў, калі вучыўся ва ўніверсітэце. Пасля яшчэ была дададзена інфармацыя пра актуальны стан беларускай мовы ў сённяшнія дні.
Ён лічыць, што працэс дыскрымінацыі беларускай мовы пачаўся ў 16 стагоддзі:
– Усё пачалося з таго часу, калі ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1566 года было замацавана тое, што дзяржаўнай мовай ВКЛ з’яўляецца беларуская мова, бо ў ранейшых дакументах гэта пытанне ніяк не абгаворвалася.
У Вільні кнігу можна набыць у краме “Kropka”, а ў сацыяльных сетках Ігара Случчака.
Беларускае Радыё Рацыя