BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ілля Міронаў: Распачаў рабіць імпрэзы ў Вільні ў 2025-м

Былы палітзняволены, а цяпер грамадскі актывіст Ілля Міронаў, запрашае на фэсты, што адбудуцца ў Вільні. Гэта будзе фэст да Дня Святога Патрыка, а таксама канцэрт Бартосікаў, дзе выступяць запрошаныя госці.

Пра цяжкасці арганізацыі такіх імпрэзаў кажа Ілля Міронаў:

-З пляцоўкамі лёгка дамаўляцца. А ў выканаўцаў ёсць розныя праблемы, у тым ліку няма дакументаў, каб прыехаць з Польшчы ў Літву. Таму што зараз людзі чакаюць год, нават два гады.

Па словах Іллі Міронава, выступоўцы не просяць ганарар, аднак арганізатары падтрымліваюць іх чым могуць:

-Ганарар выканаўцы не просяць. Але калі ў нас ёсць плюс ад прададзеных квіткоў, мы гэта дзелім пароўну паміж усімі выступоўцамі. Калі гэта тычыцца тых, хто да нас прыязджае ў Вільню з іншых гарадоў, мы стараемся аплаціць квіткі.

На імпрэзе, якую ладзіць Ілля Міронаў 15 сакавіка ў Вільні, выступіць Зміцер Бартосік, Юстына Карпіловіч, ды ў якасці запрошаных гасцей таксама пачытаюць сваю прозу і вершы Сяржук Сыс і Андрэй Мялешка.

Цакам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя