У Вільні працягвае фармавацца незалежная беларуская музычная прастора: жывая, нефармальная і вельмі патрэбная слухачам. Нягледзячы на актыўнасць дыяспары, рокавыя і альтэрнатыўныя канцэрты тут па-ранейшаму застаюцца рэдкасцю.

Пра значнасць такіх падзей на прыкладзе нядаўняга канцэрта Юрыя Стыльскага распавёў музычны дзеяч і арганізатар Ілля Міронаў:
-У Варшаве ходзяць дзесьці 50 чалавек, а ў нас, у Вільні, прыйшло больш за 200 чалавек і гэта мабыць былі ўсе нашы беларусы. І нават былі людзі, якія прыехалі з Польшчы. Мала праводзіцца ў Вільні рок-канцэртаў беларускіх выканаўцаў – раз на тры месяцы.
Па словах Міронава, у Вільні ўжо запланаваныя наступныя падзеі: 7 лютага — канцэрт Алеся Дзянісава і гурта «Kurwadziki» з Беластока; 14 лютага — выступ легендарнага гурта «Botanic Project»; 25 сакавіка, у Дзень Волі — першы канцэрт гурта Дай Дарогу! і Юрыя Стыльскага ў Вільні”.



Фота з архіва Іллі Міронава
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






