BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ілона Карпюк: Запрашаем усіх на Свята беларускай мовы ў Беласток!

Фонд TUTAKA і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашаюць на ўрачысты фінал ІV Міжнароднага дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы.

Кажа намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Ілона Карпюк:

-Дзякуючы, між іншым, і дыкламатарскаму конкурсу да Дня роднай мовы, які арганізаваў Фонд “Тутака”, мы імкнемся да таго, каб падкрэсліваць значэнне роднай мовы ў жыцці і фармаванні нашай тоеснасці. Большасць, вядома, гэта дзеткі, хоць таксама конкурс разлічаны і на дарослых. На памежжы гэта мае вялікае значэнне. У рамках конкурсу будзе і мастацкая частка з выступамі. Тут Андрусь Такінданг з Акварэліяй выступяць. І ў гэтым кантэксце падкрэслім 100-годдзе з дня нараджэння Віктара Шведа.

Па словах Ілоны Карпюк, у фінале ІV Міжнароднага Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы ў Беластоку возьмуць удзел 25 канкурсантаў, папярэдне вылучаных журы. Урачысты фінал пройдзе ў пятніцу, 21-га лютага ў Беластоцкім Тэатры лялек. Пачатак а 17-й гадзіне. Уваход вольны.

Цалкам гутарка:

Фота: Фонд Тутака

Спіс фіналістаў ІV Міжнароднага Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы ў Беластоку:

🔻 Катэгорыя 5-8 гадоў

Фёдар Крэтовіч

Вінцэнт Мудрачэнка

Ігнацы Гаўрылюк

Вольга Хоміцка

Зузанна Германовіч

🔻 Катэгорыя 9-12

Даміян Сьвятлоўскі

Вікторыя Енджэеўская

Нікола Яроцка

Зоя Семіжон

Марцэліна Мойсей

Іахім Ігнатовіч

🔻 Катэгорыя 13-17

Глеб Голубеў

Пётр Дубавец

Марк Брыцько

Кацярына Ігнацюк

Вольга Сцепанюк

🔻 Катэгорыя 18+

Надзея Кішкурна

Віктар Цыркуновіч

Ганна Адамчук

Наталля Астроўская

Жэня Валатоўская

🔻 Мастацкае відэа

Кацярына Еудакімава

Ілля Сугака

Аляксандр Енджэеўскі

Валера Руселік

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя