BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Імпрэза «Калядная спадчына Беларусі» ў Суле

6-га студзеня а 19:00 Вялікае Княства Сула запрашае на эксклюзіўную тэматычную вячэру і незабыўнае падарожжа – “Калядная спадчына Беларусі”, дзе кожны не проста глядач, а актыўны ўдзельнік.

Разам з чароўнымі персанажамі удзельнікі імпрэзы стануць часткай яркіх абрадаў:

  • «Калядныя цары»;
  • «Пячы ката»

І змогуць даведацца яшчэ шмат цікавых традыцый і асаблівасцей калядавання.

А мясцовыя кухмістры прыгатуюць для наведвальнікаў смачную святочную традыцыйную вячэру. На стале будуць аўтэнтычныя стравы, якія гатаваліся толькі адзін раз у год — у гэтыя святочныя тыдні.

Колькасць месцаў абмежаваная. Папярэднi запіс абавязковы.