У панядзелак, 7 красавіка, у краме «Кропка» (Savičiaus g. 6) ладзяць імпрэзу памяці паэткі Ларысы Геніюш. 42 гады таму ў гэты дзень спынілася яе сэрца.

На імпрэзе будзе прысутнічаць вядомая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, узнагарожаныя нядаўна Медалём Няскораных імя Ларысы Геніюш, а таксама абяцаў быць Сяргей Дубавец, які асабіста ведаў Ларысу Антонаўну.
Усе ахвотныя змогуць прачытаць свае ўлюблёныя вершы паэткі.
Напярэдадні, у нядзелю 6 красавіка пасля літургіі, недзе ў 11.30 у прыходзе Канстантынопальскага Патрыярхату ў Літве па адрасе Bokšto g. 4 будзе паніхіда па Ларысе Геніюш.
Уваход вольны.
Арганізатары






