У чацвер, 21 сакавіка, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт ладзіць імпрэзу «Вялікае княства Паэзіі» з удзелам беларускіх і літоўскіх аўтараў.

Дата: 21 сакавіка. Час: 16.30 (час мясцовы). Месца: ЕГУ (аўд. 303), Savičiaus g. 17, Вільня.
Вас чакае:
дыскусія і чытанні твораў у Сусветны дзень паэзіі;
досвед узаемнага паэтычнага перакладу;
прэзентацыя анталогіі і зборнікаў беларускай паэзіі па-літоўску;
сучасныя літоўскія вершы па-беларуску ад паэтычных дуэтаў «аўтар — перакладчык».
Дыскутаваць і чытаць будуць: Ліна Буйвідавічутэ, Уладас Бразюнас, Марус Бурокас, Вітас Дзякшніс, Ванда Марцінш, Ціхан Чарнякевіч.
Мадэруе Андрэй Хадановіч.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.
Арганізатары






