Ініцыятыва MALDZIS выкупіла 30 літаграфій мастака Напалеона Орды, 19 з іх прысвечаныя краявідам і архітэктурным помнікам у межах сучаснай Беларусі, астатнія адлюстроўваюць аб’екты на тэрыторыях сённяшніх Літвы, Украіны і Польшчы. Сродкі на выкуп літаграфій сабралі Павел Цароў, Анна Краўчанка, Ягор Яцук, Дар’я Сліж, Андрэй Грабоўскі, Юрый К., а таксама мецэнатка, якая пажадала застацца непублічнай.

Кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч падкрэсліў значэнне набыцця калекцыі для захавання культурнай памяці:
-Мастак, кампазітар Напалеон Орда нарадзіўся ў Варацэвічах, што пад Берасцем, пахаваны ў Янаве ў сямейным склепе, магіла не захавалася. Чымсьці ягоны лёс падобны да нашага. Праз свой удзел у паўстанні 1831 года ён быў вымушаны з’ехаць з Радзімы, жыў у Францыі. Калі з’явілася магчымасць вярнуцца на Радзіму, ён гэта зрабіў, нягледзячы на тое, што ягоны радавы маёнтак быў канфіскаваны.
Беларускую частку калекцыі можна будзе пабачыць на выставе «Беларусь Напалеона Орды», якая пройдзе з 28 лютага да 8 сакавіка 2026 года ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве.
У будучыні ўся калекцыя будзе перададзеная ў якасці грамадскага падарунка ў музей Напалеона Орды, які месціцца ў адноўленай радавой сядзібе мастака ў Варацэвічах.
Цалкам гутарка:





Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аліны Мазавец






