Улетку такія падзеі можна сустрэць і на буйных беларускіх фестывалях. Што ўяўляюць сабой заняткі? Чым карысная музычная тэрапія?

Пра гэта размаўляем сёння з адпаведнай спецыялісткай Аленай:
-Нашая ініцыятыва “Музычнае Кола” створана для таго, каб людзі, незалежна ад іх музычных ведаў і музычнага мінулага, маглі займацца свабоднай музычнай імправізацыяй. Да нас прыходзяць людзі з адукацыяй, без адукацыі, з розным досведам, мы прыносім розныя інструменты і робім свабодныя музычныя імправізацыі. Часта да нас далучаюцца прафесійныя музыкі, але бывае, што мы самі тэматычнае нешта ладзім, альбо нават проста без тэмы робім свабодныя дні, дзе можна неабмежавана сябе выражаць, яднацца праз музыку, размаўляць праз музыку, адпачываць і стасавацца.
РР: Чым яшчэ, акрамя “Музычнага кола” у плане творчасці, ты займаешся?
Алена: Я спяваю ў хоры “Вольных беларусаў”, вельмі яго люблю, таксама далучаюся да яго ў якасці музычнага рэдактара і зараз спрабую трошкі для іх пісаць. Я спяваю яшчэ для сябе, маю надзею, што мы з маім мужам Анатолем выпусцім альбом. Як у большасці беларусаў і большасці беларусаў-мігрантаў шмат было думак пра гэтую пяцігодку, пачынаючы з 2020 года, і вось хочацца, канешне, гэта ўпакаваць у нейкі музычны фармат. Маю надзею, што гэта адбудзецца. Я – музычны тэрапеўт, але гэта не творчасць, гэта праца. Я таксама развіваю кірунак гукатэрапіі, раблю гукавыя ванны – гэта такія канцэрты, дзе граюць на экзатычных інструментах. І прынцып такога канцэрту ў тым, каб людзі маглі максімальна расслабіцца, адпачыць і целам і думкамі. Шмат маю накірункаў і музычных, і гукавых. То бок, я жыву ў гуках.
Адной з апошніх падзей, дзе ладзілася “Музычнае Кола”, стаў “Huchna Fest” у Варшаве.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






