Ініцыятыва “Валошкі” працягвае збор на кнігу Паўла Севярынца “Люблю Беларусь”. Мэта – сабраць 4700 злотых на друк 200 экзэмпляраў. Грошы ад продажу кніг пойдуць на падтрымку палітычна рэпрэсаваным пенсіянерам і інвалідам.

“Павел добра ведае, што такое – дапамога людзям”, – распавяла каардынатарка кампаніі Таццяна Малашчанка. Яна прыгадала эпізод з жыцця палітвязня.
– Памятаю, як у кагосьці з сяброў у Менску не было грошай на дарогу назад. Ці было недастаткова. І той, хто мусіў кампенсаваць чалавеку, ён сказаў, што няма сродкаў. І тады Павел дастаў свае грошы і аддаў гэтаму чалавеку.
Падтрымаць збор:
– нумар рахунка: 93102049000000800235982714
– мэты пералічэння: Druk. P. Siewiaryniec
– атрымальнік: Fundacja “Białoruska Chrześcijańska Demokracja”
Больш інфармацыі па спасылцы: https://bchd.info.pl/.
Ініцыятыва “Валошкі” створная для пашырэння ідэй хрысціянскай дэмакратыі ў сферы адукацыі і культуры.
Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






