BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Інстытут літаратуразнаўства ў Беларусі хоча змагацца з мацюкамі

Пра маўленне. У Беларусі востра стаіць праблема ўжывання ненарматыўнай лексікі. Гэта канстатаваў Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка. 

Цытата: «На жаль, гэту лексiку можна пачуць усюды — ва ўстановах адукацыi, у грамадскiх месцах, у сям’i. Нават з экранаў тэлевiзараў некаторыя журналiсты апраўдваюць, што абсцэнная лексiка — гэта добра, мат чароўны, у iм каласальная сiла, загадка i гэтак далей». 

На думку Саверчанка, ужыванне такой лексiкi «вядзе да дэградацыi асобы і непаўнацэннасцi чалавека».

Беларускае Радыё Рацыя