BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ірэна Кацяловіч: Культура – яна перадусім

Намесніцай прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў пытаннях культуры стала журналістка, кінакрытыца, арганізатарка імпрэз Ірэна Кацяловіч.

Ірэна Кацяловіч

Да гэтага дзяячка паспрабавала сябе ў якасці кандыдаткі на гэтую пасаду. Яна адзначыла: “З прыходам у АПК мае задачы не змяніліся”.

-Я заўсёды бачыла сваёй задачаю пашыраць разуменне таго, што культура ўсё ж такі перадусім. Культура, якая захоўвае і перадае нашую ідэнтычнасць па сутнасці, – гэта складнік нашай нацыянальнай бяспекі.

Ірэна Кацяловіч – сузаснавальніца Прэміі беларускіх кінакрытыкаў Red Heather і Беларускай незалежнай кінаакадэміі, сябра Міжнароднай федэрацыі кінапрэссы (FIPRESCI) і журы міжнародных фестываляў. Раней працавала ў Deutsche Welle і «Белсаце».

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя