Год – столькі працуе Інфапункт “Беларускія школы ў Вільні”. Гэта камунікат ініцыятывы беларускіх бацькоў у Літве.

Пра тое, як выглядае цяперашняя падрыхтоўка да школы і наколькі вялікія шансы павелічэння колькасці беларускіх класаў на літоўскай тэрыторыі, – распавяла нашая сённяшняя Госця Рацыі, прадстаўніца ініцыятыўнай групы бацькоў Ірына Барысевіч.
РР: Як даўно быў створаны гэты інфапункт, якую місію ці мэту ён перад сабой мае?
– Ён быў створаны прыблізна год таму, недзе ў сярэдзіне лета, калі нефармальна аб’ядналіся бацькі, чыя дзеці хацелі бы вучыцца ў гімназіі ім. Скарыны ў Вільні, але першы ці чарговы раз атрымалі адмову, таму што там няма месцаў. Тады мы сабраліся, вырашылі што мы будзем такой нефармальнай ініцыятывай, і пачалі камунікацыю і з мэрыяй гораду, і са школай, і з іншымі дзеячамі, хто мог бы нам дапамагчы. Цяпер мы задумаліся пра тое, што нам для нашай працы, якую мы збіраемся працягваць, ужо трэба неяк фармалізаваць нашую дзейнасць. Што канкрэтна гэта будзе – над гэтым яшчэ працуем. Але хочам стаць кімсьці больш фармалізаваным, чым проста нефармальная бацькоўская ініцыятыва.
Цалкам слухайце размову ў далучаным файле:
Месяц таму віцэ-мэр Вільні Арунас Шылярыс, што займаўся пытаннямі адукацыі, пакінуў сваю пасаду. Гэта стане дадатковым выпрабаваннем у наладжванні магчымасцяў навучання беларускіх дзяцей.
Беларускае Радыё Рацыя