На Падляшшы 7 і 8 чэрвеня пройдзе фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ, які ладзіць фонд Tutaka.

Фестываль SONCAHRAJ – гэта сустрэча са спеўнай і музычнай традыцыяй беларусаў, а таксама нагода пазнаёміцца з рознымі элементамі творчай ды культурнай спадчыны нашых продкаў.
У межах Фестывалю пройдуць варштаты, канцэрты і патанцоўкі, дзе загучаць аўтэнтычныя беларускія спевы і традыцыйная музыка:
7 чэрвеня ў мясцовасці Случанка (гміна Гарадок)
8 чэрвеня ў мясцовасці Тафілаўцы (Гміна Дубічы Царкоўныя)
У прасторы фэсту можна будзе паслухаць аўтэнтычныя беларускія гурты, станцаваць традыцыйныя беларускія танцы, а таксама супольна заспяваць.
Сярод запрошаных гасцей: Kasary, Kapela Tryhradzka, Żemerwa.






