BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яраслаў Іванюк: Такога трэба было даўно чакаць

Напрыканцы верасня 2025 году Міністэрства інфармацыі Беларусі абвясціла аб пашырэнні спісу рэсурсаў, прызнаных “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. У абноўлены пералік уключаныя ўсе старонкі ў сацыяльных сетках і афіцыйны сайт беларускага фонду і выдавецтва з Беластоку — Kamunikat.org.

Кіраўнік фонду Камунікат" Яраслаў Іванюк.
Яраслаў Іванюк

Сітуацыю каментуе стваральнік фонду Яраслаў Іванюк:

– Не толькі ўсе сацыяльныя сеткі, але таксама і сам рэсурс Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org прызнаны нібыта “экстрэмісцкім”. Я магу сказаць так, што пасля блакіроўкі нашага сайту ў ліпені 2023 году можна было чакаць, што нешта такое, раней ці пазней, адбудзецца.

Па словах Яраслава Іванюка, ён раіць падпісчыкам у Беларусі адпісацца ад сацыяльных сетак Kamunikat.org:

– Усіх, хто ў Беларусі, мушу прасіць, каб усё ж такі вельмі асцярожна карысталіся нашым сайтам. Ад нашых сацыяльных сетак, відаць, варта адпісацца, каб не ставіць сябе ў небяспецы.

Фонд Kamunikat.org працуе з 2021 году, а на сайце Kamunikat.org сабраныя электронныя бібліятэкі, часопісы, кнігі і іншыя матэрыялы, звязаныя з гісторыяй і сучаснасцю Беларусі. Фонд таксама падтрымлівае беларускіх аўтараў, пераклады і выдавецкія праекты.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя