Закрыты івэнт Discover VODBLISK: A Night of Belarusian Cinema адбыўся ў Варшаве. Падчас яго заснавальніца анлайн-кінатэатру VODBLISK Воля Чайкоўская распавяла пра праект, а таксама пра 10-гадовую гісторыю кінафестывалю “Паўночнае ззянне”. Акрамя таго, гасцям мерапрыемства былі паказаныя два кароткія гульнявыя фільмы рэжысёркі Мары Тамковіч “У жывым эфіры” і “Дачка”.

“Для мяне гэтая імпрэза была насамрэч хваляўнічай”, – распавяла Воля Чайкоўская.
-Вельмі прыемна насамрэч бачыць столькі людзей. Гэта першы наш варшаўскі івэнт. Такое вяртанне ў вялікую беларускую кам’юніці ў Варшаве. Шмат людзей, якіх бачыла на імпрэзе, хадзілі да нас на івэнты ў Менску. Таму нават такое настальгічнае адчуванне. Вельмі прыемная, актыўная аўдыторыя. Шмат пытанняў задавалі. Я суперзадаволеная!
Імпрэза адбылася ў прасторы Dom Spotkań z Historią.


Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя