Беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат» адзначае сваё 25-годдзе. Віншавальны ліст у сувязі з гэтым даслала старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла:
“Шчыра віншую ўсіх заснавальнікаў, супрацоўнікаў і чытачоў Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org зь яе 25-ці годзьдзем!

Чвэрць стагодзьдзя — тэрмін, які дазваляе падсумаваць вынікі. Сёньня відавочна, што значнасьць установы Kamunikat.org, офіс якой месьціцца ў Беластоку, даўно перайшла межы Падляшша і Польшчы.
Беларуская нацыя перажывае сёньня бадай што самыя цяжкія часы за апошнія дзесяцігодзьдзі, а маштаб і інтэнсіўнасьць разбурэньня культуры, зьнішчэньня нацыянальных каштоўнасьцяў увогуле ні з чым не параўнальны на памяці цяпер жывучых пакаленьняў.
Ва ўмовах, калі прамаскоўскі рэжым зьнішчае ўсё беларускае ў Беларусі, вельмі важнымі робіцца ініцыятывы беларусаў у вольным сьвеце. І Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org ёсьць цудоўным прыкладам мэтанакіраванай і пасьлядоўнай працы. Сёньня гэта ня толькі свабоднае і адкрытае сховішча носьбітаў беларускага слова, выданьняў мастацкай, навуковай і дакумэнтальнай літаратуры, беларускай пэрыёдыкі. Kamunikat.org — і выдавец, і асьветнік на ніве беларушчыны.
Рада БНР высока цэніць унёсак Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org у беларускую справу, сьведчаньнем чаго ёсьць узнагароджаньне яе заснававльніка і кіраўніка Яраслава Іванюка Мэдалём Ордэну «Пагоні».
Дык віншую ўсіх вас з выдатным юбілеем і жадаю плёну ў вашай выскароднай справе на карысьць нацыянальнага Адраджэньня!”
Жыве Беларусь!
Івонка Сурвілла, Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
20 чэрвеня 2025
Атава.