BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Я так даўно ведаю пра гэты фестываль, што страшна ўявіць!”

Беларускі музыка Вячаслаў Кміт сёння далучыцца да фэсту “Бардаўская Восень”. Спачатку ён прыме ўдзел у сустрэчы, прысвечанай паказу фільма “Лебядзіная песня Фёдара Озерава” Юрыя Сямашкі, а пасля выйдзе на сцэну разам са сваім музычным калектывам.

Вячаслаў Кміт

Нашаму радыё Вячаслаў распавёў, чым для яго адметны сёлетні фэст “Бардаўская Восень”:

-Ён адметны тым, што ў мінулым годзе мяне не запрасілі на фестываль “Бардаўская восень” і я ўсім сябрам жаліўся, маўляў, а чаму мяне б не запрасіць? Я літаральна пасую пад фармат. Гэты адметны тым, што нарэшце мяне запрасілі, а я так даўно ведаю пра гэты фестываль, што страшна сабе ўявіць!

Нагадаем, сёлета імпрэза праходзіць 30-ы раз. Ён адбывацца цяпер два дні: 24 і 25 кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя