Былы палітык, цяперашні паэт Уладзімір Някляеў далучыўся да Фэсту незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве. Сёлета ён наведаў падзею ўжо трэці раз.

Думкамі ад убачанага ён падзяліўся з нашым радыё:
-Самае галоўнае, што я тут бачу беларусаў, якія апантаныя ідэяй Беларусі, яе будучыняй, словам беларускім, культурай беларускай. Тое, што гэтыя людзі, якія жывуць у замежжы, якія маглі б ужо за гэтыя гады і перастаць пра гэта клапаціцца, а яны клапоцяцца не толькі ў культуры, але самі ў сабе, у сваіх сем’ях.
Палітык адзначыў, што не бачыць цяпер палітычных магчымасцей захаваць Беларусь як краіну. “Мы можам зрабіць гэта толькі праз культуру”, – дадаў дзеяч. Дарэчы, на самой падзеі таксама можна было набыць кнігі Уладзіміра Някляева.
Беларускае Радыё Рацыя






