
У Еўрапейскім Цэнтры Салідарнасці ў Гданьску адбылося свята да Дня Волі пад назвай Салідарныя з Беларуссю. У праграме: традыцыйнае ўскладанне кветак на магілы беларускіх дзеячаў незалежнасці, кірмаш беларускіх рамёстваў і кніг, фудкорт, выстава “Пачуцці: малюнкі беларускіх палітвязняў” ды так далей, — распавяла прадстаўніца беларускага таварыства „Хатка“ Алена Глагоўская:
— Свята важнае, бо гэта раз у год, дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, гэта свята незалежнасці Беларусі, і трэба яго святкаваць. Кожны свядомы беларус павінен адзначаць дзень сваёй дзяржаўнасці. Можа, людзей крыху менш, чым у мінулым годзе, але мы святкуем у Гданьску з канца васьмідзясятых — таму я лічу, што гэта маштабная імпрэза, разнастайная.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Завяршылася святкаванне прэзентацыяй карціны беларускага мастака Алеся Пушкіна, а таксама канцэртам гурта NaviBand.
Беларускае Радыё Рацыя






