Прасоўваць і папулярызаваць беларускую мову ў TikTok, Ютуб і Інстаграм працягвае блогер Васіль Ядчанка.

Ён імкнецца пашырыць выкарыстанне роднага слова ў паўсядзённым жыцці і праз творчасць падтрымлівае нацыянальную ідэнтычнасць, – пра бягучыя праекты распавёў сам аўтар:
-Працягваю развіваць свае каналы. На сваіх пляцоўках выкладаю відэа пра беларускую мову. І зараз зіма, холад. Запісваю такія відэа, як беларусы называюць розныя з’явы надвор’я, прыроды. Было цікавае відэа, як беларусы называюць сцюжу, холад. Там столькі назваў. Гэта было яшчэ адно відэа пра тое, як беларусы называюць снег – то бок, на розныя віды снегу ў беларусаў ёсць свая асобная назва.
Адныя з самых папулярных праектаў – «Мова ад Васіля» і «Мова ў працы». Пераважна відэа арыентавана на жыхароў абласных цэнтраў і невялічкіх населеных пунктаў, розных прафесій і ўзростаў.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя.






