
Рэестр помнікаў Польшчы з’яўляецца асноўнай і адначасова самай старой формай абароны помнікаў. Рэестр быў створаны яшчэ у 1928 годзе і на сёння ён уключае нават такія аб’екты, як гістарычныя магілы і надгробкі. Пра мажлівасці пастаноўкі на ўлік і аховы такіх аб’ектаў распавёў Падляшскі Кансерватар помнікаў Адам Мусюк:
— Магілы і помнікі, размешчаныя на могілках, з’яўляюцца так званымі рухомымі помнікамі. Яны падлягаюць гэтай форме аховы. Ахоўваем магілы па просьбе гаспадароў. У нас у Беластоку ёсць шэраг магіл, якія знаходзяцца пад такой аховай. Прымаю сігналы з Гайнаўшчыны і Бельшчыны, дзе таксама ёсць такая патрэба. Першая карысць у тым, што гэтая магіла застанецца назаўжды, бо яна стала помнікам. Паколькі гэта помнік, можна прэтэндаваць на фінансаванне яго рэстаўрацыі.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Па словах Адама Мусюка, магіла ці надгробак, які падлягае ўнясенню ў спіс помнікаў, павінна адрознівацца значнай гістарычнай, мастацкай або навуковай каштоўнасцю. Узрост аб’екта больш за 100 гадоў не з’яўляецца падставай для ўнясення ў спіс помнікаў. Помнік ахоўваецца незалежна ад яго стану.


Заява аб унясенні аб’екта (магілы) ў рэестр рухомых помнікаў Падляшскага ваяводства даступна тут:
Wniosek o wpisanie obiektu do rejestru zabytków ruchomych
Беларускае Радыё Рацыя






