BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як святкавацьмуць Дзень Волі ў Філадэльфіі?

Узняццё бел-чырвона-белага сцягу, прамовы дыпламатаў, выступы прадстаўнікоў польскай, літоўскай і ўкраінскай меншасці, забавы для дзяцей, музычная праграма, збор сродкаў на дапамогу беларускім палітвязням.

Philadelphia City Hall. Здымак ілюстрацыйны: Antoine Taveneaux

Такім чынам рыхтуюць святкаванне Дня Волі сябры беларускай дыяспары ў ЗША, у Філадэльфіі, – распавёў яе актыўны ўдзельнік, беларус Сяржук Шаліга:

— Мы будзем святкаваць два разы, скажам так. То бок, у нас запланавана Дзень Волі як івент, як фестываль, на суботу 23-га сакавіка, а ў панядзелак 25-га сакавіка, на сам Дзень Волі, у нас будзе акцыя — узняццё сцягу ў Philadelphia City Hall, гэта нашая ратуша.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Асноўныя мерапрыемствы з адзначэннем Дня Волі ў Філадэльфіі запланаваныя на 23 сакавіка з 16 да 22 гадзіны. Сёлета святкуюць 106-ю гадавiну заснавання Беларускай Народнай Рэспублiкi (БНР).

Беларускае Радыё Рацыя