BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як тэатр Pryehali аб’ядноўвае беларусаў

“Мы – не панаехаўшыя, мы прыехалі… Прыехалі, каб нешта рабіць, прыехалі, каб аб’ядноўваць беларусаў”. 

Кажа гарадзенскі акцёр, рэжысёр, эмігрант, Аляксандр Енджыеўскі, які разам з яшчэ дзвюма асобамі стварыў у Беластоку тэатр “Pryehali” і працягвае займацца любімай справай:

– Мы зрабілі наш першы спектакль па апавяданнях Вольгі Гапіевай – «Сумны суп». Гэты спектакль атрымаўся вельмі добрым, ён такі сямейны. Мы з ім выступалі ў Беластоку, у Варшаве, у Кракаве і ў Вроцлаве. Цяпер плануем паехаць далей. Таксама зараз мы працуем над новым спектаклем, які паставілі ў Гародні – гэта «Ванільнае марозіва з лімонам». Гэты спектакль ужо будзе для дарослых. Плануем, але не хапае толькі часу і сродкаў.

Сачыць за дзейнасцю і паказамі тэатра “Pryehali” можна праз Istagram. Тэатр, акрамя Аляксандра Енджыеўскага, ствараюць таксама: Кацярына Еўдакімава як галоўны мастак і акцёрка Настасся Суханосік.

Беларускае Радыё Рацыя