У снежні на аўкцыёне Christie’s юрыст і экс-палітвязень Ілля Салей набыў літаграфію Марка Шагала.

Ацэнку набытаму твору і значэнню творчасці Шагала для фармавання беларускай нацыі дае культуролаг Мікіта Моніч:
-Такія імёны як Шагал і Суцін – гэта ўжо сусветна вядомыя імёны. Імёны, якія хутчэй за ўсё, таннець не будуць. Таму ў адрозненне ад сучаснага мастацтва, ад мастацтва нацыянальных школ, такія імёны можна набываць нават як інвестыцыю. У 20 стагоддзі амаль усе вялікія мастакі і мастачкі звярталіся да гравюры ў розных відах. І Шагал працаваў з гэтым шмат.
Як распавёў сам Ілля Салей, нейкі час літаграфія Марка Шагала правядзе ў “самым беларускім месцы Лондана” – у музеі пры бібліятэцы імя Скарыны.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:


Беларускае Радыё Рацыя
Фота Іллі Салея