BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як у Падляшскім музеі народнай культуры Жніво справілі

У Падляшскім музеі народнай культуры прайшла чарговая сустрэча з цыкла “Размова пра фальклор”. На гэты раз тэмай сталіся традыцыі і абраднасць Жніва на Падляшшы.

Пра тое, што яшчэ ацалела ад традыцыі Жніва распавялі ўдзельнікі сустрэчы – сябры Мужчынскай кампаніі з Калінаўкі Касцельнай:

У нас таксама, як і паўсюль, гэта робяць, хоць і кажуць, што мы Польшча Б і адсталыя, але ўжо жнуць камбайнамі, збожжа сыплецца, ужо не косяць па-традыцыйнаму. Ктосьці хацеў бы не звязвацца з полем, існуе такое мысленне, што я там нешта зраблю і ўсё само сабой вырасце. Не, гэта не так. Што Бог дае? Ёсць такая прымаўка: дзейнічай так, быццам усё залежыць ад цябе, а маліся, як бы ўсё залежыла ад Бога.

Падчас сустрэчы госці скансэна традыцыйнай падляшскай вёскі змаглі даведацца, як раней выглядала жніво на Падляшшы, якімі абрадамі яно суправаджалася, якімі прыладамі карысталіся жыхары. Завяршылася імпрэза міні-канцэртам з падляшскімі спевамі.

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя