BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як жывецца беларускім мастакам-мігрантам у выгнанні?

Як беларускія мастакі-мігранты ўладкоўваюцца ў замежжы? З якімі праблемамі сутыкаюцца, як часта прымаюць удзел у выставах і арт-івентах.

Эльвіра Каралёва

На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае Госця Рацыі – беларуская арт-куратарка, мастацтвазнаўца і менеджарка Эльвіра Каралёва, якая нядаўна прадставіла мастацкі праект у Празе пад назвай “Беларускія мастакі ў выгнанні”, які працуе да 22 верасня ў будынку Дома нацыянальных меншасцяў.

Пра выставу і дзейнасць беларускіх мастакоў з мастацтвазнаўцай размаўляе Таццяна Смоткіна.

-Наша выстава ў Чэхіі вельмі незвычайная. Незвычайная не толькі як з’ява, яна незвычайная для мяне, у маёй кар’еры арт-куратаркі, мастацтвазнаўцы. Шчыра кажучы, мяне ўпершыню запрасілі на такі праект. І праект незвычайны тым, што гэта сям’я калекцыянераў, гэта непрафесійныя калекцыянеры. Гэта сям’я беларусаў, якія вырашылі дапамагаць мастакам, сталі набываць працы, а самая лепшая дапамога мастакам і падтрымка – гэта, канешне, праз набыццё мастацкіх твораў. І вялікі дзякуй гэтай пары сужэнцаў за тое, што яны заняліся гэтай нялёгкай працай, яны выдаткоўваюць уласныя грошы, уласны заробак на набыццё мастацкіх працаў. У гэтых мастакоў былі куплены тыя працы, якія калекцыянеры маглі сабе дазволіць.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя