BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Якія перспектывы беларускага тэатра ў замежжы?

Беларускі Інстытут тэатра ладзіць анлайн-дыскусію на тэму «Беларускі тэатр у замежжы». Пасля 2020 года многія беларускія драматургі, рэжысёры і акторы апынуліся ў Грузіі, Польшчы, Літве, Германіі, дзе і працягнулі ствараць менавіта беларускія тэатральныя праекты.

Сяргей Кавалёў

Пра тое, у якім кірунку павінны рухацца беларускі тэатр у замежжы кажа драматург і літараутразнаўца Сяргей Кавалёў:

Павінны працаваць, безумоўна, на беларускую ідэнтычнасць. Тут магчымы некалькі накірункаў. Мне здаецца, зараз, напрыклад, вельмі важная дзіцячая драматургія. У Любліне нават з’явіўся праект у Ірыны Лапо, яна будзе ладзіць конкурс беларускай дзіцячай драматургіі. Таму што вось для гэтых дзіцячых студыяў, якія ёсць, напрыклад, «Купалінка», бракуе п’есаў. Думаю апрацоўкі нейкіх фальклорных нашых тэкстаў і штосьці новае будзе вельмі прыдатнае для гэтых маленькіх калектываў.

Дыскусія пра беларускі тэатр у эміграцыі адбудзецца 10 ліпеня а 18-й гадзіне па польскім часе. Мадэратарам выступіць даследчыца і куратарка праектаў Таццяна Арцімовіч. Для ўдзелу патрэбна рэгістрацыя.

Таццяна Арцімовіч

Беларускае Радыё Рацыя