У беластоцкай незалежнай галерэі «Маршанд» адкрылася чарговая перадаўкцыённая выстава. Тут можна пабачыць карціны і скульптуры, якія будуць выстаўлены на 13-ы мастацкі аўкцыён.
Кажа кіраўнік Падляшскага аўкцыённага дома Януш Жабюк:
– Гэты аўкцыён пачынае нашу новую стратэгію, бо цяпер мы будзе шырэй прадстаўляць мастакоў з усёй Польшчы. Будзем запрашаць мастакоў, можа не зусім вядомых, але якія маюць добрыя працы, будзем з імі дамаўляцца. Маем таксама мастакоў з Украіны і Беларусі. Маем такую місію – каб мастакі з Украіны і Беларусі мелі магчымасць прэзентаваць свае працы шырокай публіцы.
На выставе прадстаўлены 47 карцін, пераважна жывапісных, але ёсць і акварэлі, і 8 скульптур. Творы можна будзе купіць непасрэдна ўзяўшы удзел у аўкцыёне, або дыстанцыйна па інтэрнэце. Аўкцыён адбудзецца 6 чэрвеня.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя