BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Януш Жабюк: Плануем выставы на 2026 год

У беластоцкай галерэі «Маршанд» працягвае працу выстава «Па другі бок люстэрка». Назва выставы адсылае да сімвалічнай прасторы, у якой глядач сутыкаецца не толькі з творамі мастацтва, але і са сваімі ўласнымі эмоцыямі, успамінамі і жаданнямі.

Януш Жабюк

Пра планы галерэі «Маршанд» на новы год кажа яе кіраўнік Януш Жабюк:

– «Маршанд» – гэта такое месца, якое па-за пакаленнямі, па-за нейкім афіцыйным статусам, гэта група людзей, якія разам ствараюць мастацкую галерэю. Увесь час мы ў пошуку, увесь час даём магчымасць паказаць сваю творчасць іншым. Ну і будзем далей развівацца, ладзіць новыя выставы, праводзіць цыклічныя выставы.

А выставу «Па другі бок люстэрка» можна пабачыць па 17 студзеня ў мастацкай галерэі «Маршанд», што па вуліцы Кіліньскага,12 у Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя