BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Янушкевіч: Раман “Нуль” больш жорсткі, чым творы Быкава

Выдавецтва «Янушкевіч» абвясціла пра пачатак продажаў беларускага перакладу найноўшага рамана вядомага польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха — «Нуль». Кніга стала адной з самых абмяркоўваемых у Польшчы яшчэ да свайго выхаду, бо Твардах напісаў яе пасля ўласнай паездкі на ўкраінскі фронт.

Кажа выдавец Андрэй Янушкевіч:

-Гэта кніга на актуальную тэму, гэта вельмі жорсткі рэалізм. Гэта сучасная ваенная проза, якую мы даўно чакалі. Гэта зусім не падобна да Васіля Быкава і іншых класікаў савецкай ваеннай прозы. Усе гэтыя тры гады пан Твардах вельмі часта наведваў фронт, дапамагаючы вайскоўцам, сваімі вачыма бачыў тое, што адбываецца на гэтым “нулі” – першай лініі  фронту.

Беларускі пераклад рамана Шчэпана Твардаха — «Нуль» зрабіла Кацярына Маціеўская, лаўрэатка Прэміі Шэрмана. У цэнтры рамана — гісторыя Каня, добраахвотніка Узброеных сіл Украіны з нямецка-ўкраінска-польскімі каранямі.

Кнігу можна набыць тут, у друкаванай і электроннай версіях: https://knihauka.com.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Андрэя Янушкевіча