BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яраслаў Кірвель: Кірвілізм – калі ты малюеш тое, што табе цікава

У Варшаве завяршаецца выстава беларускага мастака Яраслава Кірвеля. На імпрэзе былі прадстаўленыя пейзажы радзімы аўтара, партрэты вядомых культурных і палітычных дзеячаў, сярод якіх – Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Зянон Пазняк, Мікіта Мелказёраў, Аляксандр Памідораў і іншыя. Выстава мела назву “Kirvelizm”.

Тлумачэнне гэтаму паняццю прыводзіць Яраслаў Кірвель:

Кірвілізм – калі ты малюеш тое, што табе цікава. Кірвілізм – гэта тое, калі ты не абмежаваны выбарам сродкаў самавыяўлення. Кірвілізм – калі ты не баішся быць смешным. Кірвілізм – калі ты малюеш, як рука павядзе, а не як у падручніку напісана. Кірвілізм – гэта зыркасць фарбаў і форм, гэта кантраст рэчаіснага і намаляванага. Кірвілізм – гэта не зусім рэальнасць. Кірвілізм – гэта мае аблокі, з якіх я гляджу на гэты сусвет.

Выстава “Kirvelizm” ладзілася ў варшаўскай Акадэміі мастацтваў з 22-га лістапада. Апошні дзень працы падзеі – 15 снежня.

Марыя Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя