BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы ўзялі ўдзел у святкаваннях на Грунвальдскім полі

Грунвальдская бітва, адна з найбуйнейшых у сярэднявечнай Еўропе, адбылася 15 ліпеня 1410 года. Гэта бітва прынесла паразу Тэўтонскаму ордэну, які прыгнятаў народы Саюза Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага. Для Польшчы бітва стала важным гістарычным фактам, таму штогод адзначаецца на высокім дзяржаўным роўні.

Сёлета прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Варшаве, хто разумее вартасць Грунвальдскай бітвы, прынялі ўдзел у святкаванні. Кажа кіраўнік фонда Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўген Дудкін:

Тое, што мы бачым сёння ў Беларусі, а гэта рэпрэсіі ў адносінах да мірных грамадзян, рэпрэсіі арганізаваны рэжымам Лукашэнкі. Нам трэба шукаць адказ: што нам рабіць? Гэта значыць, што трэба рыхтавацца да нейкага рашаючага бою, і гэты рашаючы бой, як на Грунвальдзе, мусіць вызваліць увесь народ.

Паводле Яўгена Дудкіна, сумна, што цяперашняга кіраўніцтва Беларусі ў замежжы сярод прысутных прадстаўнікоў еўрапейскіх дзяржаў на святкаванні знамянальнага гістарычнага факта не было. Беларусам трэба вучыцца ўспрыманню гэтай бітвы належным чынам.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя