BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яўген Дзенісюк пра дзейнасць УПА на Берасцейшчыне

Пра пасляваенны супраціў камуністычнаму рэжыму Украінскай паўстанцкай арміі (УПА), мала хто з цяперашніх беларусаў ведае. Хаця УПА, жаўнераў якой ахрысцілі ў народзе “бандэраўцамі”, дзейнічала і на тэрыторыі заходняй Беларусі сумесна з беларусамі, кажа 89-гадовы былы завуч Бярозаўскай сярэдняй школы №1 Яўген Дзенісюк:

РР: Казалі, што УПА было не толькі ў Заходняй Украіне, але ў Берасцейскай вобласці?

– Так, там былі цэлыя сем’і, звязаныя з гэтым. Пухоўскія, Жуковічы ну і іншыя, я не памятаю.

РР: Як яны былі звязаныя? Ужо ж калгасы ў той час былі?

– Не, калгасаў яшчэ тады не было. Я не ведаю, якім чынам іх раскрылі. У бярозаўскай школе вучыліся дзеці і многія бацькі гэтых дзяцей былі ў гэтай арганізацыі.

РР: Ва УПА?

– Так. Якім быў іх удзел я не ведаю. Я тады не быў дома, я вучыўся ў Кобрыне. Калі я прыязджаў на вакацыі, то бачыў, што ў палове хат КДБэшнікі жывуць. Яны па вечарах кудысьці выпраўляліся. Яны назіралі за тымі сем’ямі, якія былі ў гэтай арганізацыі. Потым іх усіх паарыштоўвалі ўсіх сем’ямі. Самых малых пакідалі. Я ведаю Пухоўскія, была самая малодшая дачка, ёй гадоў пяць было, яе пакінулі ў родных. Усіх старэйшых забралі.

РР: Колькі гадоў ёй было?

– 1935 года прыблізна.

РР: Які быў год? 1948?

Так. Гэта было зімой, я вучыўся.

РР: Забралі і куды іх? У Сібір?

– Іх судзілі і ўсім далі, каму 25 гадоў, каму 15, каму 10. Кожны сваё атрымаў. Пазней пасля мерці Сталіна іх адпусцілі, яны вярнуліся. Не ўсе вярнуліся канешне. Бацькі паўміралі, а моладзь вярнулася. Таксама, хто вярнуўся, а хто і не. Я ведаю, што Пухоўскую, яна майго ўзросту, яе асудзілі і саслалі ў Казахстан.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Паводле Яўгена Дзенісюка, давалі вялікія тэрміны ад 15 да 25 гадоў сібірскіх лагераў. Многія не вярнуліся. Дарэчы, сярод паўстанцаў аказаліся дзед і прадзед Колі Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя