BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яўген Вапа пра ўдзел у фестывалі “Вершы на асфальце”: Літаратура як адказ на выклікі часу

У Вільні праходзіць маштабны літаратурны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Цягам некалькіх дзён вядомыя беларускія літаратары і выдаўцы будуць прэзентаваць вынікі сваёй працы і камунікаваць з чытацкай аўдыторыяй.

З Беластоку на форум выезджае дэлегацыя, якая прэзентуе новыя кнігі тыднёвіка “Ніва”, у тым ліку новую кнігу пра Алеся Бяляцкага. Кіраўнік “Радыё Рацыя” Яўген Вапа дзеліцца сваімі чаканнямі ад Стральцоўскага фэста ў гутарцы з Міколам Бянько:

РР: Паважаныя слухачы, у эфіры перадача “Госць Рацыі”. А ў якасці нашага суразмоўцы мы запрасілі галоўнага рэдактара Тыднёвіка “Ніва”, заснавальніка і кіраўніка Беларускага Радыё Рацыя, спадара Яўгена Вапу. Добры дзень, спадар Яўген.

Яўген Вапа: Добры дзень.

РР: З якімі думкамі вы едзеце ў Вільню? Там будзе праходзіць знакавае мерапрыемства для беларускіх творцаў, літаратараў, паэтаў, і нават аматараў беларускай літаратуры.

Яўген Вапа: Удзел у фестывалі памяці геніяльнага беларускага пісьменніка Міхася Стральцова будзе адначасна актам сустрэчы з тымі, хто сёння стварае беларускую літаратуру, на яе мастацкім, эстэтычным і высокім узроўні. І гэта выклік, за якім стаіць літаратура. Літаратура мае такую сілу, што яна мусіць адказваць на выклікі часу. Чым больш далёкая перспектыва, тым больш гэта важна. Але людзі, якія былі і застаюцца амінентамі ў Беларусі, змогуць растлумачыць, чаму яны так зрабілі. Напрыклад, праблема, якая існуе з пісьменнікамі, якія жывуць у Беларусі, і якія на дадзены момант не могуць быць выданы.

Тым часам мы не ведаем, якія геніяльныя творы з’явяцца ў самой Беларусі. Я ўпэўнены, што яны не знікнуць, бо кожны пісьменнік жыве і стварае ў сваёй душы, у сваім сэрцы, рэагуючы на тое, што адбываецца ў Беларусі. І другі погляд таксама патрабуе часу для асэнсавання гэтых працэсаў, але ёсць і намаганні для асэнсавання эміграцыйнай сітуацыі. Жыццё ў ёй рознае. Для нас важна, што мы падтрымліваем кантакты з літаратурнай супольнасцю.

З Беларускай асацыяцыяй пісьменнікаў, а таксама з Міжнароднай асацыяцыяй беларускіх пісьменнікаў мы супрацоўнічалі ў арганізацыі Фестывалю беларускай літаратуры на Беласточчыне “Бязмежжа”, і таксама адзін з партнёраў фестывалю — гэта тыднёвік “Ніва”. Так што нашы кантакты з беларускай літаратурнай супольнасцю працягваюцца, і яны вельмі важныя.

Я хачу адзначыць, што былі і падставы для незалежных дзеянняў людзей у складаных жыццёвых умовах, якія не дазволілі некаторым выступіць. Але яны былі запрошаныя як госці і ўдзельнікі, і павінны былі выступіць з прэзентацыяй сваіх новых кніжакмеліся выступіць Ганна Кандрацюк, Андрэй Сццепанюк. Выступіць Віктар Сямашка з сваёй музычнай інтэрпрэтацыяй твораў Надзеі Артымовіч.

РР: Але мы не ведаем, мы дазнаемся, магчыма, калі ўсё зменіцца, пра тое, якія шэдэўры нарадзіліся ў гэты перыяд. Ёсць яшчэ іншая катэгорыя людзей, якія зусім не могуць пісаць, яны знаходзяцца ў вязніцах. Я маю на ўвазе, у тым ліку, Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. І якраз з кнігай за беларускае жыццё “Алесь”, выдадзенай у Беластоку, вы едзеце ў Вільню. Чым адметная дадзеная кніга? Што ў яе аснове?

Яўген Вапа: Выдаўцом кнігі «Алесь» з’яўляюцца менавіта Беларускае Радыё Рацыя, Праграмная рада Тыднёвіка “Ніва” і Цэнтр грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь. Так што гэта аснова кнігі, і тое, што ёсць, гэта менавіта невялікая частка таго, пра што гаварылася і як гаварылася з Алесем Бяляцкім, перш за ўсё ў эфіры Беларускага Радыё Рацыя. Кніга вельмі моцна насычана, папоўнена ўнікальнымі фатаграфіямі Алеся Бяляцкага з розных перыядаў жыцця, якія ўпершыню друкуюцца. Тое, што друкуецца, мы можам пазнаць Алеса Бяляцкага, якога мы памятаем у маладосці…

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя