BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

J:МОРС адсвяткуе 25-годдзе ў Варшаве


2 лістапада на адной з галоўных пляцовак Варшавы – у клубе Stodola – адбудзецца вялікі святочны канцэрт J:МОРС, прымеркаваны да 25-годдзя гурта.

«Юбілей J:МОРС адсвяткуем у добрым настроі. Гэта будзе адзіны вялікі электрычны канцэрт у гэтым годзе. Абавязкова будуць найлепшыя песні, новыя песні, цікавыя госці і прыемныя неспадзяванкі. Сардэчна запрашаю на наша свята!» – кажа Уладзімір Пугач.

Гурт J:МОРС быў заснаваны напрыканцы 1999 года сябрамі і студэнтамі ЕГУ Уладзімірам Пугачам і Арцёмам Лядоўскім. Сур’ёзны поспех да калектыва прыйшоў увесну 2003 з песняй «Web-дизайн». Пасля гэтага было шмат хітоў, альбомаў, прэмій, канцэртаў, тураў. А таксама незабыўных акцый: ад канцэрта ў аблоках да выступу на плошчы Перамен.

YouTube player

У 2020 годзе гурт J:МОРС падтрымаў пратэсты, таму музыкі былі вымушаныя з’ехаць за мяжу. Зараз калектыў базуецца ў Варшаве і працягвае сваю актыўную дзейнасць.

2 лістапада 2024
Варшава, клуб Stodola
19:00 дзверы, 20:00 пачатак
Першая партыя квіткоў – 99 zł
Набыць на сайце https://rockstar33.com/jmopc

Арганізатары