BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

J:МОРС адзначыць сваё 25-годдзе вялікім канцэртам у Варшаве

Беларускі гурт J:МОРС выступіць у Варшаве 2 лістапада. Імпрэза будзе прымеркаваная да 25-годдзя калектыву.

“Мы рыхтуем цікавую праграму”, – распавёў сузаснавальнік і вакаліст бэнду Уладзімір Пугач:

Імкнемся зрабіць як мага лепей, як мага яскравей, як мага энергічней. Складаем сэт-ліст. Дамаўляемся са смежнікамі, каб было цікавае і прыгожае шоў. Усіх чакаем. Будуць песні розных гадоў. Будуць госці, будуць сюрпрызы. Усё будзе!

Канцэрт гурта J:МОРС пройдзе ў клубе Stodola. Ужо вядома, што сярод спецыяльных гасцей падзеі – гурт Naviband.

Квіткі на імпрэзу.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя