У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры згортваюць выставу “Жыццё праз абрысы і лініі” да 100-годдзя Васіля Быкава, піша “Наша Ніва”.

Выставу да юбілею народнага пісьменніка Беларусі меліся паказваць да 5 траўня, але вырашана згарнуць 5 лютага. Пратрымалася яна толькі 10 дзён — з 25 студзеня. Журналісты даведаліся пра гэта ад чытача, які затэлефанаваў у музей, каб даведацца час працы выставы. “Самі думалі, што будзе даўжэй, але так выйшла”, — заявілі супрацоўнікі музея без дадатковых тлумачэнняў.
У выставе Васіль Быкаў паказаны не толькі як літаратар, але і як мастак. У экспазіцыі больш за 70 графічных і жывапісных работ Быкава: замалёўкі краявідаў, хат, падворкаў з часоў дзяцінства, а таксама ўспаміны пра вайну, самаіранічныя накіды, будаўніцтва дачы ў Ждановічах.

Васіль Быкаў неаднойчы крытыкаваў рэжым Лукашэнкі і казаў, што “краінай кіруе хунта”. Апошнія гады жыцця пісьмннік быў фактычна выціснуты за межы Беларусі.






