BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юбілейны фестываль беларускага кіно BULBAMOVIE

У Варшаве з 22 па 24 лістапада пройдзе фестываль беларускага кіно BULBAMOVIE.

“Сёлета падзея будзе прысвечаная адразу тром гадавінам”, – распавёў дырэктар імпрэзы Януш Гаўрылюк.

У гэтым годзе мы перадусім сканцэнтраваліся на юбілеях. Юбілей BULBAMOVIE, таму што гэта ўжо 10 фестываль. Хаця мы пачалі не 10 гадоў таму, толькі 13. Проста ў нас быў тры гады перапынак. Наступная гадавіна – гэта 100-годдзе Быкава. Таму з гэтай нагоды пакажам фільм Сяргея Лазніцы «У тумане» паводле прозы Васіля Быкава. Сам Сяргей Лазніца прыедзе. Трэцяя гадавіна – гэта 30 гадоў улады Лукашэнкі.

Паказы стужак будуць адбывацца ў кінатэатры Iluzjon (Narbutta 50 A).
Пазнаёміцца з праграмай фестывалю можна на сайце імпрэзы: https://bulbamovie.wordpress.com/2024/10/16/program-%d0%bf%d1%80%d0%b0%d0%b3%d1%80%d0%b0%d0%bc%d0%b0-bulbamovie-2024/

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя