Беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн з Гародні Віктар Шалкевіч дасць сольны канцэрт 22 лютага у Варшаве ў TR Warszawa (ul. Marszałkowska 8).

Дата: 22 лютага. Час: 19:00 (час мясцовы). Месца: TR Warszawa, ul. Marszałkowska 8.
У лютым спеваку споўнілася 65.
Віктар Шалкевіч — лаўрэат міжнародных конкурсаў аўтарскай песні. Выступаў як бард у ЗША, Дамініканскай Рэспубліцы, Францыі, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі, Чэхіі, Польшчы, Літве, Расеі, Украіне, Грузіі і іншых краінах.
Тэксты песень перакладзены на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэшскую мовы.
Вырас на памежжы беларускай, яўрэйскай і польскай культураў (вёска Поразава, Гарадзенская вобласць).
«За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам Усмешкі, кавалерамі якога з’яўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Сцівен Спілберг і іншыя. Саркастычныя творы гарадзенца станоўча ўспрымаюцца сучаснікамі як прыклад класічнага гумару.
Квіткі набыць можна па спасылцы.
Арганізатары






