У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адбылася прэм’ера спектакля Свабоднага тэатра “NO EXIT” па п’есе Вольгі Варанковай “Lucky”. Пастаноўка прысвечаная вайне ва Украіне.
Пра спектакль і рэчаіснасць – у размове з “Госцяй Рацыі”, рэжысёркі “NO EXIT” Юліяй Шаўчук.
– Гэтая гісторыя пра вайну, пра тое, як яна ламае жыцці. Наўмысна так раблю, не кажу пра што, каб кожны сам зразумеў для сябе, пра што гэта больш.
РР: Пры гэтым у Вас пастаноўкі ўжо адбыліся на гэтых выходных у музеі Вольнай Беларусі. Дзе далей плануецца паказаць?
– 17-га чысла ляцім на фестываль у Славенію, там паказваем два разы. Пасля пакуль не ведаю, будзем яшчэ граць тут у музеі безумоўна, магчыма будзем яшчэ дзесці адпраўляць заяўкі, таму што 2 чалавекі і лінолеум, усё.
РР: Распавядзі сваю гісторыю адносна гэтай пастаноўкі. Як вырашыла да яе менавіта спрычыніцца, яе паставіць?
– Гісторыя цікавая. Нам напісалі, што трэба яе паставіць. Я прачытала, я не зразумела, у мяне не было ніякіх ідэй. Я загрузіла гэты файл у галаву і чакала, калі я буду збіраць гэтыя пазлы з галавы. Спачатку прыйшоў фінал. Потым я зразумела, што фінал мне падабаецца, да яго трэба неяк дайсці. П’еса складаная ў тым сэнсе, што гэтая п’еса Волі, і там вельмі мала дзеяння. З аднаго боку гэта добра, таму што ў цябе фантазія добра працуе, ты можаш рабіць што хочаш. З іншага – вельмі складана калі няма прапісанага дзеяння, то бок там адбываюцца падзеі паміж сцэнамі. Яны іх абмяркоўваюць і часам па інтэрнэце. У гэтым была складанасць і цікавасць, бо трэба было напружанна думаць.
Цалкам размову слухайце ніжэй:
У пастаноўцы “NO EXIT” задзейнічаныя акцёры Раман Шлыкаў і Таісія Пятрова.
Паказы спекталю ў Музеі Вольнай Беларусі прайшлі пры поўнай залі.
Беларускае Радыё Рацыя