Беластоцкі грамадска-культурны перыёдык Czasopіs, нягледзячы на ўсе праблемы, працягвае выходзіць на паперы. Выдаецца ён на польскай і беларускай мовах. Выдаўцом выступае Асацыяцыяй беларускіх журналістаў.

Галоўны рэдактар выдання Юрка Хмялеўскі расказаў для нашага радыё пра праблемы часопіса.
– Мы цяпер перадусім, як і кожны год, пішам заяўку ў міністэрства, каб атрымаць на наступны год грошы. А з гэтым ёсць праблемы: датацыі ад некалькіх гадоў застаюцца на тым самым роўні, а кошты пайшлі ўверх. Наколькі будуць магчымасці, будзем надалей выдаваць Czasopіs і намагацца, каб ён быў усё больш цікавы.
Перыёдык Czasopіs выходзіць у Беластоку з 1990 года. Выданне ўздымае пытанні, важныя для беларускай меншасці, якая пражывае ў Польшчы. Публікуе рэпартажы, літаратурна-гістарычныя тэксты і навіны пра жыццё нацыянальных меншасцяў у Падляшскім ваяводстве і таксама з Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя






