BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юрка Хмялеўскі: Трэба было аддзяліць факты ад міфаў

Рэдактар беластоцкага перыёдыка Czasopis Юрка Хмялеўскі выдаў кнігу з інтрыгуючай назвай – «Вершалін 2.0».

Аўтар паведаміў, што ён доўгі час вывучаў шырока вядомую гісторыю пра прарока Ілью з Вершаліна, паводле яе Аляксей Карпюк нават напісаў раман «Вершалінскі рай».

Пасля азнаямлення з раней невядомымі сведчаннямі і ўспамінамі, Юрка Хмялеўскі вырашыў напісаць кнігу, каб аддзяліць факты ад міфаў.

Кажа аўтар кнігі:

– Для мяне важна, што гэтая кніга, а я гэтага не планаваў, выходзіць у 70-ую гадавіну выхаду першага нумару тыднёвіка «Ніва». Гэта «Ніва» першая апісала гэтую гісторыю, і пасля з яе іншыя скарысталіся. Уладзімір Паўлючук, які працаваў у «Ніве» журналістам, пісаў рэпартажы, якія затым выкарыстаў у сваёй кніге. Але там шмат пытанняў, на якія няма адказаў, шмат прабелаў.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 10 лютага ў Падляшскай бібліятэцы імя Лукаша Гурніцкага. Вядоўцай прэзентацыі будзе рэпарцёрка і аўтарка кніг Анэта Прымака-Онішк. Пачатак а 18-й гадзіне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя