Беларускі панк-рок-гурт “Дай Дарогу!” зладзіць 17-га жніўня ў Варшаве “Суперсэйшн” – вялікі канцэрт з удзелам запрошаных музыкаў, прымеркаваны да народзінаў лідара калектыву Юрыя Стыльскага. Таксама бэнд нядаўна прэзентаваў песню і кліп на беларускай мове. А яшчэ спявак плануе тур і сумесную мастацкую выставу з Лявонам Вольскім. Пра гэтыя падзеі Госць Рацыі – Юры Стыльскі – распавёў нашай карэспандэнтцы Марыне Савіцкай.

РР: Сямнаццатага адбудзецца вось ужо традыцыйны канцэрт “Суперсэйшн”. Чым ён будзе адметны сёлета?
Юры Стыльскі: Мы неяк пастараемся, каб ён быў адметным. Адметны тым, што мы рыхтуем для гэтага канцэрта зусім іншую праграму, якую не гралі ўжо так год 10-15. Старыя правераныя баевікі такія, як “33-ы медалі”, “Амерыканская трагедыя”. І мы выкінулі з трэк-ліста самыя сумныя песні, будзе толькі адрыў, весялуха і ў максімальна святочным ключы.
РР: А чаму вы вырашылі згадаць гэтыя песні?
Юры Стыльскі: Калі крыху трэк-ліст становіцца назойлівы, хочацца яго змяніць. Што самае прыемнае, што ёсць на што змяніць. Галоўнае, каб трэкаў хапала, мы напішам трэк-ліст на 30 песень, а пасля думаем, што пятнаццаць бы хапіла. А мы не ведаем, які трэк з трэк-ліста выдаліць, там што ўсе здаюцца добрымі. А зараз назбіралася каля 50 добрых і вырашылі сыграць не тыя, якія ўсе ўжо заюзалі і ўсе чулі, а іншую праграму, якую не ўсе чакаюць. І будзе вельмі цікава і пазнавальна.
РР: А ў гэтым ёсць нейкая такая настальгія па тых часах?
Юры Стыльскі: Так, натуральна, на гэта і накіравана. Калі прыйдзе аўдыторыя слухачоў, якія ўжо спакушаныя намі і быццам усё ведаюць, але ў іх у багажы недзе там у памяці з дзяцінства ці ў падлеткавым узросце яны “калбасіліся” пад старыя нашыя трэкі, якія мы зараз будзем заяўляць, то, канешне, ім будзе прыемна. І нам самім будзе здорава абнавіцца, быццам скінуць старую шкуру і надзець новы плашч.
РР: І гэта спроба пажыць у эмірацыі без вайны і ўсялякіх складаных акалічнасцяў?
Юры Стыльскі: Мы пастараемся, каб усе крыху забыліся на гароты, на нейкія нягоды, на нейкія свае псіхатраўмы і пагрузіліся ў такую цёплую атмасферу, у якой няма ні вайны і ўсё ў парадку. Як у акопе пад гармонік спяваць нейкую вясёлую песню. Добрая песня ў нас, напрыклад, “Клептаманы” ці калісьці я хацеў там пабываць у нейкіх цёплых краінах і паляжаць пад сонцам, паесці крабаў, кальмараў, папіць нейкіх экзатычных сокаў і паесці садавіны. У мяне з гэтай нагоды нарадзілася песня, але калі гэта было – 20 год таму, а мо і 25, Такая песня “На Ямайцы”, і вось я вырашыў яе згадаць. Кажу, рабяты, давайце сыграем яе, каб мары нашыя здзейсніліся. Яны і так, можна сказаць, здзейсніліся. Я ўжо ў такіх краінах пабываў, пра якія раней і не снілася. Дзякуючы таму, што я тут знаходжуся. Таму што і квіткі танныя, і лаўкосты – ляці, куды хочаш, і магчымасць ёсць. Палова ўжо споўнілася, можна сказаць. Хацелася на хмарачосах пабываць, і вось, калі ласка – у мяне быў тур у Амерыцы, і там убачыў хмарачосы. Неяк так.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Вялікі канцэрт гурта “Дай Дарогу” адбудзецца 17-га жніўня ў Odessa Club.
Беларускае Радыё Рацыя






