PEN Català далучыўся да міжнароднай кампаніі, якая асуджае сістэматычны пераслед пісьменнікаў, журналістаў і актывістаў у Беларусі – асабліва пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. «Асуджаная на восем гадоў пазбаўлення волі за нібыта “здраду дзяржаве”, Кацярына Андрэева стала сімвалам пераследу за свабоду выказвання ў Беларусі».

Кацярына Андрэева – журналістка, паэтка і аўтарка дакументальнай прозы. Яе кніга «Беларускі Данбас» (2020), напісаная разам з мужам Ігарам Ільяшом, даследуе ўдзел беларусаў у баявых дзеяннях на Данбасе. Знаходзячыся за кратамі, Кацярына пачала пісаць паэзію. Яе вершы былі апублікаваныя і перакладзеныя ў межах ініцыятывы #FreeAllWords.






