BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кацярына Ваданосава: Гледача цікавіць, з чым ён можа звязаць жыццё

14 красавіка ў хабе «Новая Зямля» адбылася сустрэча «Ці можна злавіць аўдыторыю тэмамі пра культуру?».

Адным з выступоўцаў была вядоўца культурных і гістарычных праграм Кацярына Ваданосава. Кацярына падзялілася сваім бачаннем таго, хто глядач такіх культурніцкіх праграм:

-Гендэрная прыналежнасць не мае значэння. Узрост таксама. Мае значэнне толькі тое, наколькі ён атаясамлівае сябе з беларускай супольнасцю, з беларускай культурай і беларускай гісторыяй і нават больш. У мяне вялікая частка аўдыторыі, якая глядзіць тое, што я раблю, яны не беларусы. Яны палякі і ўкраінцы.

На думку Кацярыны Ваданосавай, гледачоў цікавіць найноўшая гісторыя:

-Тое, з чым чалавек можа звязаць сваё жыццё і жыццё бліжэйшых сваіх продкаў – бацькоў, дзядоў – гэта заходзіць у першую чаргу, канешне. Заходзіць тое, што чалавек разумее. Калі я ствараю той ці іншы прадукт, я імкнуся яго зрабіць максімальна простым.

Сустрэча сабрала журналістаў і актывістаў з Беластоку, якія цікавяцца гістарычнай і культурнай тэматыкай і тым як працаваць з такой тэмай ў розных сацыяльных сетках.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя