BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кацярына Ваданосава: Музейная справа выходзіць за межы дзяржавы

Музейная справа цяпер выходзіць за межы толькі дзяржавы – і мяне гэта вельмі натхняе. Такое меркаванне выказала беларуская рэканструктарка нацыянальных строяў Кацярына Ваданосава.

Кацярына патлумачыла:

– Некалькі гадоў таму любыя музеі мы разглядалі як структурнае падраздзяленне Міністэрства культуры, напрыклад. А зараз мы ідзем трошкі іншай дарогай. Зараз музей можа зрабіць хто заўгодна, але гэта і не кепска. Таму што мы не ідзем па гісторыі дзяржавы і дзяржаўнасці. Мы ідзем паводле гісторыі людзей.

Нагадаем, на гэтым тыдні ў Варшаве адбыліся першыя сустрэчы музейнай лабараторыі. Падчас падзей удзельнікі выступілі з дакладамі, а таксама абмеркавалі патэнцыйныя шляхі развіцця сферы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя