BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кацярына Ваданосава: На канцэрце адчувала сябе шчаслівай

20 лютага ў клубе Balance Club у Беластоку зіма загучала па-беларуску — тут адбыўся «Зімовы канцэрт» Кацярыны Ваданосавай.

Амаль паўсотні беларусаў Беластоку сабраліся на камерную сустрэчу, якая ператварылася ў падарожжа праз час. Кацярына выканала амаль усе свае песні, створаныя да 2020 года — ад глыбокіх балад да твораў з гістарычным зместам. Прагучалі і кампазіцыі на вершы беларускіх класікаў.

Слухачы дзеляцца ўражаннямі ад канцэрту:

– Цікавае спалучэнне народнай музыкі і блэк-металу. Часамі гучыць як нейкі блэк, але гэта штосьці народнае. Таму цікава.

– Адбылося вяртанне ў Менск, калі я быў на канцэрце «Нерастраляная паэзія». Вяртанне ў тыя часы. Усё прасякнута нейкай цеплынёю, нейкім такім рытмам, які вельмі моцна адгукаецца ў сэрцы беларуса, які знаходзіцца ў замежжы.

Кацярына Ваданосава распавяла пасля канцэрту таксама і пра свае ўражанні:

– Я вельмі люблю граць канцэрты. Для мяне гэта агромністая радасць і агромністае шчасце. І калі я адчуваю, што людзі мяне слухаюць, што яны слухаюць маіх музыкаў, што яны падпяваюць, некаторыя нават танчаць. Прытым што музыка наша часам не спрыяе танцам, яна спрыяе ў тым ліку разважанням, можа быць нейкаму такому лірычнаму настрою, але калі людзі ўваходзяць вось у гэтую сінергію са мной, для мяне можа гэта самае лепшае, што можа быць у жыцці.

На канцэрце апроч менавіта слухання музыкі можна было набыць адмысловы мерч да Дня Роднай Мовы: цішоткі і значкі, нашыўкі і розныя бірулькі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя